Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

17.02.2020

План

правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры

17.02.2020 – 21.02.2020

Назва мерапрыемства

 

Дата

Клас

Адказныя

1

Адкрыццё тыдня. Знаёмства з планам мерапрыемстваў

 

17.02

1-9 кл.

Кучэйка А.А.

Яшчук Ю.Л.

2

Квэст-гульня «Беларуская скарбонка»

17.02

5-9 кл.

Кучэйка А.А.

 

3

Гульня «Звіні, мая родная мова!»

18.02

5-9 кл.

 

Яшчук Ю.Л.

4

Інтэлектуальная гульня «Родная мова, матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова»

19.02

5-9 кл.

Кучэйка А.А.

 

5

Конкурс творчых работ “Роднай мове прысвячаю”

19.02

5-9 кл.

 

Яшчук Ю.Л.

Кучэйка А.А.

6

Гульня-конкурс «Буслік»

 

20.02

3-9 кл.

Кучэйка А.А.

 

7

Конкурс чытальнікаў «Чароўная краіна паэзіі»

20.02

1-9 кл.

Яшчук Ю.Л.

Кучэйка А.А.

Карповіч М.У.

8

Інтэлектуальная гульня «Лепшы знаўца беларускай літаратуры»

20.02

5-9 кл.

Яшчук Ю.Л.

 

9

Наведванне выставы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, у бібліятэцы

21.02

5-9 кл.

Кучэйка А.А.

Яшчук Ю.Л.

Саванчук Н.І.

10

Інтэлектуальна-пазнаваўчая гульня «Роднай мовы пералівы»

21.02

1-4 кл.

Карповіч М.У.

11

Інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя  Міжнароднаму дню роднай мовы

На працягу тыдня

1-9 кл.

Класныя кіраўнікі

12

Закрыццё тыдня. Падвядзенне вынікаў

21.02

1-9 кл.

Кучэйка А.А.

Яшчук Ю.Л.

 

 


Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, -

Нам цяпер ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце.

Наша несмяротнае жыццё.

Г.Бураўкін

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Традыцыйна з мэтай узмацнення матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны з 17 па 21 лютага ў нашай школе праводзіцца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Сёння, 17 лютага, вучні пазнаёміліся з планам, прапанаваным настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, і атрымалі папераджальныя заданні, якія будуць садзейнічаць развіццю маўлення навучэнцаў на роднай беларускай мове.

Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Беларуская скарбонка”.

Спаборнічалі дзве каманды: ”Апельсінкі” і “Васількі”. Капітаны каманд прадставілі сваю каманду, дэвіз і эмблемы, удзельнікі атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся выконваць заданні.

Квэст-гульня была арганізавана па прыпынках: “Літаратурны”, “Лінгвістычны”, “Бліц-пытанне”, “З рога – усяго многа”, “Святы і абрады”. Перш чым выканаць заданні, вучні павінны былі здагадацца, дзе іх атрымаць. Падказкі былі на маршрутных лістах.

З цікавасцю і задавальненнем удзельнікі гульні шукалі свае заданні і выконвалі іх. З прапанаванымі практыкаваннямі хутчэй справілася каманда “Апельсінкі” і атрымалі 37 балаў за выкананне заданняў. Каманда “Васількі” да фінішу прыйшлі з вынікам 36 балаў. Такім чынам, перамагла каманда “Апельсінкі”.

Так адбываецца далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы.

Любіце душэўнае роднае слова!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кучэйка,А.А.

Фота аўтара


                                                                     Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

                                                          Баравая ў казачнай красе.

                                                          Старажытная. Ты самая славянская.

                                                          Светлая, як травы у расе.

                                                          Вобразная, вольная, пявучая,

                                                          Мова беларуская мая!

                                                                                                                                                              П.Панчанка

            

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

18 лютага ў нашай школе прайшла гульня “Звіні, мая родная мова”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікамі  мерапрыемства, арганізаванага настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л., сталі вучні 5-9 класаў.

Спаборнічалі дзве каманды: «Зубраняты» і «Вавёрачкі». Школьнікам загадзя было дадзена дамашняе заданне: даць назву камандзе, падрыхтаваць адпаведныя эмблемы, дэвіз  каманды. З ім вучні справіліся цудоўна.

Камандам былі прапанаваны конкурсныя заданні: «Мазаіка», «Канструктар», «У свеце прыказак і прымавак», «Перакладчыкі» і іншыя.

У гульні каманда «Зубраняты» набрала 54 балы, а каманда «Вавёрачкі» - 52 балы. Пераможцам стала каманда «Зубраняты». Віншуем!

Мерапрыемства прайшло хутка і цікава.

Вучням хочацца пажадаць: любіце і шануйце родную мову!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л.

Фото аўтара


Сто гадоў шукай другой,

А тым больш, што свет зусім не вузкі,

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

                                       Я. Янішчыц

            У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, той не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

            19 лютага вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкаю кожнае слова”.

            Удзельнічалі дзве каманды: “Сонейка” і “Буслікі”. Падчас мерапрыемства каманды чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі загадкі, лагарыфмы, складалі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі фразеалагізмы, успомнілі некаторыя факты з гісторыі Беларусі.  Кожны правільны адказ ацэньваўся пэўнай колькасцю балаў.

            Вучні добра адказвалі на пытанні, праявілі здагадку і кемлівасць. Пераможцамі сталі вучні з каманды “Сонейка”.

            Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе.

            Шануйце, беларусы, родную мову! Размаўляйце на ёй не толькі ў Дзень роднай мовы!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кучэйка А.А.

Фота аўтара


Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне.

                                                                    Я.Купала

           

Родная мова, роднае слова апявалася ў творах пісьменнікаў і паэтаў розных пакаленняў.            Роднае слова, магутнае слова, матчына мова, мова бацькоў і дзядоў... Так называюць мову, слова нашы пісьменнікі, падкрэсліваючы значэнне мовы як духоўнага скарбу. Роднае слова — сродак выяўлення душы чалавека.            

20 лютага ў межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў конкурс чытальнікаў «Чароўная краіна паэзіі». Удзельнікамі спаборніцтва сталі вучні 5, 6, 9 класаў. Школьнікі чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў: Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, А. Ставера і інш.

1-е месца было прысуджана Аленіч Паліне, вучаніцы 6 класа, і Мізгір Эвяліне, вучаніцы 9 класа. 2-е месца занялі вучні 5 класа – Кучэйка Аліна і Ціунчык Кірыл. 3-е месца было аддадзена вучаніцы 6 класа Курловай Надзеі.

Таксама сёння настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л. была праведзена гульня «Лепшы знаўца беларускай літаратуры», удзел у якой прынялі вучні 5-9 класаў.

Падчас мерапрыемства дзеці праявілі кемлівасць, здагадлівасць, паказалі свае веды ў розных намінацыях: «Беларускія песняры», «Культурная спадчына», «У свеце народных традыцый» і інш.

Па выніках гульні «Лепшы знаўца беларускай літаратуры», 1-е месца заняла Кучэйка Аліна, вучаніца 5 класа. 2-е месца было прысуджана Хомічу Цімафею, вучню 8 класа. 3-е месца заняў Русак Антон, вучань 8 класа. Віншуем пераможцаў!         

Беражыце роднае слова! Імкніцеся дасканала валодаць ім! Размаўляйце па-беларуску!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л.

Фото аўтара


Язык – это целый мир, полный прелести, обаяния и волшебства. Он – живая память народа, его душа, его достояние. Язык - величайшее богатство народа.

Самой большой ценностью, которой должен гордиться каждый народ, является родной язык. Ведь именно слова на родном языке слышит малыш сразу после рождения, впитывая вместе с молоком матери культуру, обычаи и традиции своего народа.

21 февраля во всём мире отмечается Международный день родного языка.

В рамках празднования даты, посвященной Международному дню родных языков, классный руководитель 3 класса Карпович М.В. для учащихся 3 - 4 классов провела игровую программу "Роднай мовы пералівы", целями которой были воспитание и уважение к культуре и традициям своего народа, пробуждение интереса учащихся к изучению и сохранению родного языка.

Ребята совершили путешествие по станциям. Занимательный характер заданий никого не оставил в стороне, все проявляли активность и заинтересованность. Ребята побывали на станциях “Перакладчыкі”, “Словаведы”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Ліраратурная крыжаванка”. Во время интеллектуальных конкурсов царила атмосфера дружбы и доброжелательности, сотрудничества. Все поставленные цели были успешно реализованы. По итогам соревнования обе команды получили высшие баллы.

Дети с удовольствием принимали участие в конкурсах, общались, размышляли, делились своими мыслями и впечатлениями, что способствовало активизации познавательной деятельности. Мероприятие имело большое общеобразовательное, воспитательное и развивающее значение. Оно не только углубило и расширило знания о белорусском языке, но и способствовало расширению кругозора школьников, развитию их творческой активности, повысило учебную мотивацию к изучению родного языка.

Любите родной язык! В нём наше прошлое, настоящее и будущее!

 

Классный руководитель 3 класса Карпович М.В.

Фото Дубешко И.И.

 

Фотагалерэя