Скарбонка роднай мовы

25.02.2022

25 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 4 класа быў праведзены парад гульняў “Скарбонка роднай мовы”. Дзеці прынялі ўдзел у розных гульнях: “Знаўцы правіл”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкавы цыферблат”, “Моўная скарбонка”, “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Выправі памылкі”, “Загадкі”. Дзеці з задавальненнем размаўлялi на роднай мове, адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі, гулялі ў рыфмы, спрабавалі быць сапраўднымі “настаўнікамі”, выпраўляючы  памылкі. Час прабег хутка, ў вучняў быў бадзёры настрой. Дзеці ўвесь час размаўлялі на беларускай роднай мове і гэта вельмі добра, бо такія мерапрыемствы дапамагаюць разумець мову і радавацца яе прыгажосці.

 

Класны кіраўнік 4 класа Дубешка І. І.

Фота аўтара