Літаратурна-музычная кампазіцыя “Шляхамі Янкі Купалы і Якуба Коласа”

24.10.2017

24 кастрычніка ў школе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Шляхамі Янкі Купалы і Якуба Коласа”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх песняроў.

Вучні паглыбілі веды пра жыццё і творчасць пісьменнікаў, прагледзелі прэзентацыю, паслухалі запісы песень на словы паэтаў. Школьнікі прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне.

Таксама была арганізавана выстава кніг, ілюстрацый да твораў пісьменнікаў, фотавыстава.

Падчас мерапрыемства прайшоў конкурс чытальнікаў твораў паэтаў, у якім прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Па выніках конкурсу І месца заняла Бізева Кацярына, вучаніца 9 класа; ІІ месца – Борсук Алёна, вучаніца 5класа; ІІІ месца – Мядзведзька Марыя, вучаніца 11 класа. Віншуем пераможцаў!

      

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ю. Л. Яшчук.

Фота аўтара