Літаратурна-музычная кампазіцыя “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта М. Багдановіча

07.12.2016

7 снежня 2016 года ў школе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага  паэта М. Багдановіча. Вучні пашырылі веды пра жыццё і творчасць пісьменніка, прагледзелі прэзентацыю “Сямейны альбом М. Багдановіча”, паслухалі запісы песень на словы паэта. Школьнікі прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне.

   

Падчас мерапрыемства прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў паэта, у якім прынялі ўдзел вучні 6-10 класаў. Па выніках конкурсу І месца заняла Сямёнава Аляксандра, вучаніца 9 класа; ІІ месца – Пропер Марына, вучаніца 8 класа; ІІІ месца – Карачун Аліна, вучаніца 9 класа. Віншуем пераможцаў!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ю. Л.Яшчук.

Фота А. С. Палякова.