У 7 класе быў праведзены “ўрок Багдановіча”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка

05.12.2016

Сёння, 5 снежня 2016 года,у 7 класе быў праведзены “ўрок Багдановіча”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Тэма ўрока: “Зачараванне прыгажосцю прыроды ў вершы “Маёвая песня” М. Багдановіча”. Вучні на ўроку паглыбілі веды пра жыццё і творчасць вядомага беларускага паэта, чыталі вершы па памяці, вызначалі ролю вобразна-выяўленчых сродкаў у іх, аналізавалі пейзажныя творы. Падчас заняткаў школьнікі прагледзелі прэзентацыю “Светлы след славутага песняра”, таксама паслухалі запісы песень на словы паэта, якія вельмі спадабаліся.

   

М. Багдановіч вельмі любіў прыроду роднага краю, тонка разумеў яе, таму, спадзяюся, і дзеці адчулі сябе часцінкай вялікага свету, убачылі прыгожае ў самым звычайным: палёце матылька, цвіценні вішняў, сонечным вясновым дні.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ю. Л. Яшчук

Фота аўтара