Конкурс эрудытаў "Беларусь - мая Радзіма"

24.04.2020

24 красавіка быў праведзены конкурс эрудытаў “Беларусь – мая Радзіма”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5 класа. Школьнікі адказвалі на пытанні, звязаныя з геаграфічным становішчам, сімволікай, гісторыяй, культурай, літаратурай Беларусі, узгадвалі імёны славутых дзеячаў нашай краіны. Дзеці паказалі свае веды па вуснай народнай творчасці, дружна адгадвалі загадкі, вызначалі казачных герояў, па ўрыўках успаміналі назвы казак.

У спаборніцтве 1-е месца заняла Богач Маргарыта, 2-е месца было прысуджана Ціунчыку Кірылу, 3-е месца падзялілі Салоніна Ангеліна і Скіндзер Дзмітрый.

Мерапрыемства спрыяла выхаванню ў вучняў любові і цікавасці да Радзімы, яе прыроды, гісторыі, павагі да слынных людзей, пачуцця гонару за сваю Бацькаўшчыну.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л.

Фото аўтара