День родного языка

11.02.2021

Чацвер для першакласнікаў аказаўся такім жа насычаным на падзеі, як і папярэднія дні гэтага тыдня. Размова на перепынках толькі па-беларуску, у раскладе урокаў - беларуская мова, а на прыканцы вучэбнага дня захапляльнае мерапрыемства гульня-віктарына "Па краіне літар і гукаў". Заданні гульні садзейнічалі паглыбленню ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры, развіццю пазнавальнай цікавасці і крэатыўнага мыслення. Вучні з захапленнем складалі сказы, адгадвалі рэбусы, пераклалі словы на беларускую мову, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў. Такія пазаўрочныя мерапрыемствы фарміруюць у вучняў цікавасць і станоўчыя адносіны да роднай мовы.

Класны кіраўнік 1 класа Бізева В. І.

Фота аўтра


У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова найпрыгажэйшая. 11 лютага, у межах Тыдня пачатковых классаў, з вучнямі 2 класа была праведзена віктарына “Знаўцы беларускай мовы”. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы, загадвалі загадкі, расказвалі прыказкі, прымаўкі, скорагаворкі, удзельнічалі ў конкурсах: ”Назаві адным словам”, “Пагуляем у рыфмы: жывы – нежывы”, ”Наадварот”, ”Выпраў памылкі”, “Перакладчыкі”. Пад час правядзення віктарыны, вучні вызначылі, што наша родная мова – беларуская, і для нас яна самая прыгожая. Кожны вучань у сваім сэрцы пакінуў словы, што трэба любіць і шанаваць сваю родную мову. Менавта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і прыгажосць народнага слова.

Класны кіраўнік 2 класа Вітахоўская В. М.

Фота аўтара


Прайшоў яшчэ адзін дзень Тыдня пачатковых класаў. Ён быў прысвечаны роднай мове. У гэты дзень вучні трэцяга класа наведалі бібліятэку і пазнаёміліся с выставай “Беларускія пісьменнікі дзецям”. Бібліятэкар Саванчук Надзея Іванаўна звярнула ўвагу на навінкі сучаснай дзіцячай літаратуры. На класнай гадзіне была праведзена літаратурная гульня “Любі, шануй і ведай беларускую казку”. Дзеці змаглі прыняць удзел у такіх конкурсах як: “Пазнай казку па пачатку”, “У казачнай карціннай галерэі”, “Казачная пошта”, “Незвычайны канцэрт”, “Казачны абед”, “Прагулка па казачным царстве”. У гульні перамагла каманда дзяўчынак, якая называлася “Казачнікі”. Пасля падвядзення вынікаў дзеці змаглі пазнаёміцца з выставай кніг “Беларускія казкі”. Падарожжа ў казку закончана, але казка заўсёды з намі, варта толькі разгарнуць кнігу.

Класны кіраўнік 3 класа Дубешка І. І.

Фота аўтара


Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

У межах Тыдня пачатковых класаў вучні 4 класа паспрабаваі цэлы дзень размаўляць на беларускай мове. Спрыялі гэтаму ўрок беларускай мовы і беларускай літаратуры. Пад час правядзення факультатыўных заняткаў “У краіне знаёмых незнаёмцаў” вучні здзейснілі падарожжа “Па сцяжынках роднай мовы”. Успомнілі найбольш распаўсюджаныя фразеалагізмы беларускай мовы, практыкаваліся ва ўжыванні іх у маўленні, рабілі замалёўкі да найбольш цікавых устойлівых выразаў.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску!

Класны кіраўнік 4 класа Карповіч М. У.

Фота аўтара


11 лютага для вучняў 2 класа была арганізавана квэст-гульня «Экалагічнае асарці” з мэтай пашырыць кругагляд дзяцей, іх веды пра навакольны свет,выхавання экалагічнай культуры.

Удзельнічалі дзве каманды: “Сонейка” і “Пчолкі”. Вучні наведалі станцыі “Лясная”(збіралі дары лесу), “Жыллё жывёл”(разгадвалі красворд), “Чацвёрты лішні”(вызначалі розніцу паміж хвойнымі і лісцевымі дрэвамі, культурнымі і дзікарослымі), “Якія бываюць жывёлы”(размяркоўвалі малюнкі з жывёламі па групах у залежнасці ад іх віду), “Павесялімся разам”(капітаны каманд з дапамогай пантамімы паказвалі жывёлу, а удзельнікі гульні павінны былі яе назваць). За правільнае выкананне заданняў каманды атрымлівалі балы. У выніку з лікам 35:36 перамогу атрымала каманда “Сонейка”. Віншуем пераможцаў!

Настаўнік вучэбнага прадмету "Чалавек і свет" Кучэйка А. А.

Фота аўтара