Шляхам беларускай кнігі

23.03.2021

У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі вучні 7-9 класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Шляхам беларускай кнігі”. Удзельнічалі дзве каманды: “Кнігаўкі” і “Мовазнаўцы”, якія мелі магчымасць выбіраць пытанні для адказу па катэгорыям: “Беларуская даўніна”, “Беларусь пад сонцам стагоддзяў”, “Беларусь цікавая”, “Гісторыя беларускай кнігі”, “Славутыя імёны Беларусі”.

Акрамя гэтага, падчас мерапрыемства вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў пра кнігу і беларускую мову. Вялікую цікавасць выклікалі заданні расказаць пра самую любімую прачытаную кнігу на беларускай мове, працягнуць выказванне «Маё першае слова на роднай мове…». Перамогу ў інтэлектуальнай барацьбе атрымала каманда “Мовазнаўцы”. Віншуем пераможцаў!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кучэйка А. А.

Фота аўтара