Хай заўсёды гучыць тваё моцнае слова!

09.12.2021

Максім Багдановіч – вядомы беларускі паэт, літаратурны крытык, перакладчык. Чалавек незвычайнага таленту і незвычайнага лёсу, усё свядомае жыццё якога прайшло па-за межамі Беларусі, але які здолеў стаць адной з самых яркіх зорак на небасхіле нацыянальнай культуры. 9 снежня 2021 года споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння паэта. З гэтай нагоды сёння ў сценах нашай школы была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Хай заўсёды гучыць тваё моцнае слова!”, прысвечаная памяці беларускага класіка.

Падчас мерапрыемства вучні прагледзелі і абмеркавалі мультымедыйную прэзентацыю “Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча”. Удзельнікі свята чыталі любімыя творы з паэтычнай спадчыны класіка. У межах літаратурна-музычнай гасцёўні прагучала нямала песень, у аснову якіх былі пакладзены паэтычныя радкі Максіма Багдановіча. Падчас правядзення віктарыны вучні замацавалі ўсе цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта, якія пачулі на працягу мерапрыемства. Таксама была аформлена кніжная выстава.

Дзякуючы такому мерапрыемству імя паэта зноў на слыху, і нашы сэрцы напоўнены гонарам за Беларусь, якая багата вядомымі асветнікамі, дзякуючы каторым у нас ёсць родная мова і гісторыя.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю. Л.

Фота аўтара