Наведванне выставы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы

22.02.2022

22 лютага ў межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні нашай школы наведалі кніжную выставу, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы, у бібліятэцы. Дзеці даведаліся, якія ёсць творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, расказалі, якія кнігі на беларускай мове любяць чытаць, назвалі сваіх любімых аўтараў, таксама ўспомнілі паэтычныя радкі з літаратурных твораў, паслухалі беларускія песні.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю. Л.

Фота аўтара