Знаўцы роднай мовы

24.02.2022

Якія знаёмыя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”...

Пімен Панчанка

Мова ўзнікла сотні тысяч гадоў таму назад і адыгрывае вялікую ролю ў жыцці людзей. Праз яе чалавек пазнае навакольны свет, яна звязвае яго з іншымі людзьмі.

24 лютага вучні 7 класа прынялі ўдзел у турніры “Знаўцы роднай мовы”. Спаборнічалі дзве каманды: «Вясёлка» і «Зоркі». Камандам былі прапанаваны конкурсныя заданні: «Лесвіца», «Хто хутчэй», «Канструктар», «Паэтычны радок», «Загадкі», «Выпраў памылку» і іншыя.

У гульні каманда «Вясёлка» набрала 31 бал, а каманда «Зоркі» - 30 балаў. Пераможцам стала каманда «Вясёлка». Віншуем!

Розум і дзейнасць народа адлюстроўваюцца ў мове яго. Любіце і шануйце роднае слова!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю. Л.

Фота аўтара