Шестой школьный день

26.02.2022

Мова...

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Анатоль Грачанікаў

 

Беларуская мова – гэта скарб, які бясконца можна знаходзіць, адкрываць і захоўваць.

26 лютага (субота) з мэтай фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры і развіцця чуйнасці да роднага слова для вучняў 5-9 классаў была арганізавана інтэлектуальная гульня-віктарына "Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем". Спаборнічалі дзве каманды: “Мовазнаўцы” і “Беларусы”. Гульня праходзіла ў некалькі тураў: “Спяшайся бачыць”, “Пазнай твор”, “Лінгвістычны спрынт”, “Далей, далей…”, “Перакладчыкі”, “Лесвічка”, “Тэорыя літаратуры”. Вучні добра адказвалі на пытанні, праявілі здагадку і кемлівасць, з задавальненнем выконвалі прапанаваныя заданні і паказалі цудоўныя вынікі сваёй працы. Пераможцамі сталі вучні каманды “Беларусы”. Спаборніцтва паміж камандамі было не толькі цікавым, але і карысным, таму што садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў пра гістарычную і культурную спадчыну Беларусі, багацце беларускай мовы і літаратуры. 

Напрыканцы віктарыны ўсе яе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны.

Як у спёку ратуе ад смагі вада,

Так і думы людскія ўратоўвае мова...

Не забудзьма ж нашчадкам сваім перадаць

У нязменнай красе наша добрае слова.

Алесь Бачыла 

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 21 па 26 лютага.

Спадзяемся, што нашы вучні запомнілі, што мы – БЕЛАРУСЫ. Што мы – самабытны, таленавіты народ.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кучэйка А. А.

Фота аўтара


Каждый человек в определенный момент должен определиться с выбором профессии. Данный процесс является чрезвычайно ответственным шагом, от которого зависит успех всей будущей жизни. Для учащихся ГУО "Вольковская средняя школа" 26 февраля 2022 года был проведён конкурс рисунков «Каким я буду, когда вырасту». Цель мероприятия – познакомить ребят с видами профессий, воспитать уважительное и доброе отношение к людям разных профессий. Школьники узнали на что следует ориентироваться при выборе профессии. Они очень оживленно рассказывали о профессиях, которые им нравятся. Вместе разгадывали «профессиональные» загадки, рассказывали о профессиях своей семьи, кем собираются стать в будущем. Вот так увлекательно и с пользой прошёл этот день.

 

Педагог-организатор Шаршова С. В.

Фото автора