Па краіне роднай мовы

24.02.2022

24 лютага ў межах тыдня беларускай мовы вучні 1 класа прынялі ўдзел у падарожжы па краіне беларускай мовы. Чароўны паравозік правёз першакласнікаў па прыпынках: “Знаўцы беларускага фальклору”, “Прадоўжы твор”, “ Адгадай мелодыю”, “Конкурс капітанаў”, “Таямнічая скрына” і іншых. Падзяліўшыся на дзве каманды,  дзеці спаборнічалі  ў ведах беларускай мовы. З цікавасцю слухалі казкі, адгадвалі загадкі, гулялі ў перакладчыкаў. Добры наствой спрыяў плённай працы.

Класны кіраўнік 1 класа Карповіч М. У.

Фота аўтара