Падарожжа «Па сцяжынках роднай мовы»

19.09.2022

У рамках Тыдня роднай мовы вучні першага класа адправіліся ў падарожжа “Сцяжынкамі роднай мовы”. Дзеці даведаліся, што ў свеце існуе многа розных моваў, але некаторыя могуць знікнуць, калі не размаўляць на іх. Гэта адносіцца і да беларускай мовы.

Першы прыпынак падарожжа - “Мова маёй бабулі“. Тут мы ўспомнілі некаторыя старадаўнія прадметы, адгадалі пра іх загадкі, прыдумвалі прыметнікі-азначэнні, падбіралі словы-дзеянні. На прыпынку “Паэтычная спадчына” дзеці чыталі беларускія вершы і калыханкі. На прыпынку “Сустрэча з казкаю” адгадвалі казкі па ўрыўках і ілюстрацыях, паглядзелі мультыплікацыйны фільм на беларускай мове “Ліса, мядзведзь і мужык”. Спадабаўся першакласнікам прыпынак “Хачу ўсё ведаць”, тут ім давялося паказаць свае веды беларускіх слоў.

Каб лепш ведаць родную мову, на ёй трэба размаўляць.

Класны кіраўнік 1 класа Дубешка І. І.

Фота аўтара