Гульня “Моўныя скарбы роднага краю”

19.09.2022

19 верасня, ў межах Тыдня роднай мовы, у 4 класе прайшла гульня “Моўныя скарбы роднага краю”. У свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Вучні з задавальненнем чыталі вершы беларускіх пісьменнікў, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі. Прынялі ўдзел у конкурсах “Назаві адным слова”, “Наадварот”, “Пазнай казку па пачатку”. Дзеці згадзіліся з тым, што ў мове захавана гісторыя нашага народа. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць іншым пакаленням.

Класны кіраўнік 4 класа Вітахоўская В. М.

Фота аўтара