Гульня «Таямніцы роднай мовы»

19.09.2022

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Анатоль Грачанікаў

Родная мова – гэта цэлы свет. Гэта тое, што аб’ядноўвае нацыю. Што робіць нас беларусамі. Сёння, 19 верасня, вучні 5 і 7 класаў сталі ўдзельнікамі мерапрыемства “Таямніцы роднай мовы”, якое было праведзена ў межах Тыдня роднай мовы. Яно было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне павагі да роднага слова. Усе ўдзельнікі былі актыўнымі. Вучні праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі роднай мовы. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю. Л.

Фота аўтара