Гульня “Пагуляем у роднае слова”

19.09.2022

"Пагавары са мной на мове, На нашай роднай, не чужой….” Пад такім дэвізам прайшла гульня “Пагуляем у роднае слова”, якая аб’яднала аматараў і знаўцаў мілагучнага беларускага слова. Удзельнікамі гульні сталі вучні 5 класа. Канкурсанты спаборнічалі ў веданні загадак, крыжаванак і прыказак – залацінак народнай мудрасці, працавалі перакладчыкамі. Рабяты з задавальненнем далучыліся да роднага слова. Засталося спадзяванне, што шчырыя, сардэчныя словы беларускай мовы будуць гучаць часцей.

Класны кіраўнік 5 класа Шаршова С. В.

Фота аўтара