Інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднай мовы”

20.09.2022

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

I ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора, цякуць,

I думкі мае плывуць

На хвалях і дзён, і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.

У рамках Тыдня роднай мовы для вучняў 8 класа была праведзена інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднай мовы”. На працягу мерапрыемства вучні з цікавасцю выконвалі заданні: адгадвалі загадкі, перакладалі ўсім знаёмыя словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі. Больш за ўсё дзецям спадабалася разгадваць крыжаванку і чытаць скорагаворкі. Яшчэ раз успомнілі гісторыю сваёй Радзімы. Мэта занятка па фарміраванню цікавасці і павагі да беларускай мовы была выканана.

Праведзенае мерапрыемства спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра родную мову і побыт народа, пра літаратурную спадчыну пісьменнікаў, выхоўвала павагу да лёсу і спадчыны мастакоў слова, да роднай мовы. Наша мова сапраўды заслугоўвае, каб яе шанавалі, любілі, ёю ганарыліся і на ёй гаварылі!

Класны кіраўнік 8 класа Мядзведзька Л. І.

Фота аўтара