Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску»

20.09.2022

20 верасня, у рамках Тыдня роднай мовы, настаўнік інфарматыкі Кожан Н. М. арганізавала стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў ”Маё любімае слова па-беларуску”. Вучні 7-9 класаў прынялі актыўны ўдзел. Воблакі слоў вучні складалі спачатку з дапамогай настаўніка, а потым самастойна, карыстаючыся спецыяльным сэрвісам wordscloud.pythonanywhere.com. Стварэнне воблака слоў выклікала цікавасць не толькі ў вучняў, а і ў настаўнікаў іншых прадметаў. 

Настаўнік інфарматыкі Кожан Н. М.

Фота аўтара