Маці-Беларусь, твае сыны жывуць!

06.10.2022

2022 год- год юбiлеяў нашых славутых суайчыннiкаў, чыiмi iмёнамi мы маем права ганарыцца. Адзначаецца 140-гаддзе з дня нараджэння двух класiкаў беларускай лiтаратуры Янкi Купалы i Якуба Коласа.

6 кастрычніка вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні “Маці-Беларусь, твае сыны жывуць!”, прысвечанай юбілею песняроў, народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа. Праграма мерапрыемства была вельмі насычанай: вучні чыталі вершы, гучалі музычныя кампазіцыі, ажыццяўляўся паказ дакументальных фільмаў «Янка Купала. Я адплаціў народу…», «Я – часовы вандроўнік. Якуб Колас. Паэт і чалавек». Удзельнікі здзейснілі завочнае падарожжа на радзіму Якуба Коласа ў засценак Акінчыцы і вёску Мікалаеўшчыну на аснове фільма “Мой родны кут”. Пасля мерапрыемства з мэтай вызначэння самага ўважлівага ўдзельніка сустрэчы была праведзена віктарына.

Атмасфера была вельмі цёплая, а ўражанні ад мерапрыемства засталіся прыемныя.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кучэйка А. А.

Фота аўтара