Літаратурна-музычная кампазіцыя “І сёння з намі Я. Купала і Я. Колас…”

18.10.2022

18 кастрычніка ў школе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “І сёння з намі Я. Купала і Я. Колас…”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх паэтаў.

Вучні паглыбілі веды пра жыццё і творчасць пісьменнікаў, прагледзелі дакументальны фільм “Песняры беларускай зямлі”, прачыталі вершы паэтаў, паслухалі запісы песень. Школьнікі прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне.

Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.

І колькi б часу нi прайшло, заўсёды будуць жыць у памяцi людзей Купала i Колас - выдатныя народныя паэты, без якiх немагчыма ўявiць сабе беларускую лiтаратуру.

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю. Л.

Фота аўтара