Конкурс чытальнікаў «Зайкаўскія чытанні»

17.02.2023

Аляксандр Фаміч Зайка — беларускі краязнавец, пісьменнік, этнограф. Усё жыццё збіраў фальклор, запісваў крылатыя словы, дыялекты, выслоўі, фатаграфаваў старыя будынкі. Зацікаўленні Алеся Зайкі ўключалі дыялекталогію, фразеалогію, парэміялогію, мікратапаніміку, фалькларыстыку і гісторыю паселішч. Укладальнік выданняў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» , «Населеныя пункты Івацэвіччыны», «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны». Аўтар кніг прозы «Дым з коміна», «Чысты чацвер».

17 лютага вучні 7-9 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў «Зайкаўскія чытанні». Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускага дзеяча. Паглядзелі і абмеркавалі прэзентацыю “Крыніцы і вытокі”. Вялікую цікавасць выклікала літаратурная спадчына празаіка. Школьнікі з задавальненнем чыталі нарысы пра вясковае жыццё з кніг “Дым з коміна”, «Чысты чацвер». Таксама звярнулі ўвагу на кнігу «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны».

Цудоўныя ўзоры мудрасці і драматычнага густу пакінуў нам у спадчыну А. Зайка. На кожнай старонцы яго кніг змяшчаецца глыбінная маральнасць і высокачалавечнасць.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л.

Фота аўтара