Вусны часопіс «Роднай мовы  пералівы»

20.02.2023

Дала мне маці гэту мову,

Каб не нямым прыйшоў у свет,

Дала мне маці гэту мову,

Як спадчыну і запавет.

А. Пысін

 

20 лютага з вучнямі 7 класа быў праведзены вусны часопіс «Роднай мовы  пералівы». Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікам растлумачылі, чаму 21 лютага лічыцца Днём роднай мовы. Школьнікі чыталі вершы, слухалі  беларускія песні, прыводзілі вядомыя ім ветлівыя словы, успаміналі прыказкі і прымаўкі. А самае галоўнае, дзеці самі размаўлялі па-беларуску, а значыць, адчулі смак беларускай мовы, дакрануліся душой да роднага беларускага слова, такога пяшчотнага і мілагучнага.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л.

Фота аўтара