Інтэлектуальны турнір “Цудоўны свет беларускай мовы”

21.02.2023

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Ты мне заўсёды была дапамогай,

Дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

У. Дубоўка

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Сёння ў нашай школе з вучнямі 7-9 класаў быў праведзены інтэлектуальны турнір “Цудоўны свет беларускай мовы”. Спаборнічалі дзве каманды. Школьнікам загадзя было дадзена дамашняе заданне: даць назву камандзе, падрыхтаваць адпаведныя эмблемы, дэвіз каманды. З ім вучні справіліся цудоўна.

Камандам былі прапанаваны конкурсныя заданні: “Назаві слова”, “Складзі прыказку”, “Канструктар”, “Паэтычны радок”, “Загадкі”, “Творцы”, “Перакладчыкі”, “Выпраў памылку” і інш. Дзеці размаўлялі па-беларуску, прыводзілі вядомыя ім ветлівыя словы, раскрывалі скарбонку беларускай мовы і высвятлялі, хто з іх лепш за ўсіх ведае яе сакрэты.

Мерапрыемства прайшло цікава і займальна. Кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л.

Фота аўтара