Гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка” з вучнямі 2 і 4 класаў

27.02.2023

Мова ‒ душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова ‒ жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы ‒ няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.

Нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну ─ вусную народную творчасць, якую яшчэ называюць фальклорам. За стагоддзі сваёй гісторыі беларускі народ стварыў багацейшую духоўную спадчыну – казкі, песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы і павер’і.  

27 лютага вучні 2 і 4 класаў адправіліся ў падарожжа “Фальклорная мазаіка”, дзе  іх чакалі цікавыя заданні. Навучэнцы спыніліся на 6 прыпынках: "Прыказкі і прымаўкі", "Загадкі", "Гульні", "Хуткагаворкі", “Казкі”, “Пацешкі, забаўлянкі”. Дзве каманды “Зубраня“ і “Буслянята” разгадвалі загадкі, пыталіся ўзнавіць прымаўкі і прыказкі, гулялі ў беларускія народныя гульні, чыталі казкі. У канцы паспаборнічалі ў хуткасці і правільнасці вымаўлення скарагаворак.

Дзякуючы гульне вучні замацавалі і пашырылі  веды аб беларускім народным фальклоры, узбагацілі свой слоўнікавы запас, выхавалі любоў і павагу да роднага слова праз знаёмства са спадчынай беларускага народа.

Класны кіраўнік 2 класа Карповіч М.У.

Фота аўтара