Міжшкольнае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў гуманітарнага цыклу

18.4.2012

18 красавіка 2012 года на базе нашай школы адбылося паседжанне міжшкольнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыклу на тэму “Павышэнне выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай і рускай мовы і літаратуры”. У рамках аб’яднання прайшлі адкрытыя ўрокі беларускай мовы ў 5 класе на тэму “Урок-экскурсія ў горад Беларускай мовы” (настаўнік Кучэйка А. А.) і ў 6 класе на тэму “Трыванні дзеяслова” (настаўнік Яшчук Ю. Л.). Прайшло таксама мерапрыемства “Падарожжа ў свет казак”, прысвечанае Году кнігі (настаўнік Мядзведзька Л. І.). Вучні і настаўнікі былі задаволены плённай працай.

Алена КУЧЭЙКА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Фота Т. Скараход