Дзень роднай мовы ў школе

21.02.2024

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў.  Але ў кожнага з нас ёсць толькі адна родная мова. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

У межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 3 і 4 класаў прынялі ўдзел у літаратурна – музычнай праграме “Гучы, родная мова”. Мерапрыемства стала добрым стымулам для пашырэння  ведаў пра мову.

Вучні паказалі добрыя веды падчас правядзення конкурсаў “Словатворцы”, “Знаўцы”, “Мастакі”, лінгвістычнай гульні  «Зразумей і знайдзі», прынялі ўдзел у чэленджы “Мая мова - мой спрадвечны скарб. Вучнi  на справе даказалі, што яны вельмі любяць, паважаюць і ведаюць беларускую мову. Гучалі вершы вядомых беларускіх аўтараў. Дзеці чыталі вершы аб Радзіме, аб матулі, аб зіме.

Нашы бацькі, дзяды і прадзеды зрабілі шмат, каб беларуская мова гучала як роўная сярод роўных. Наша  ж задача сёння  –  не даць загінуць ёй, “сатканай з легендаў і песень”, мілагучнай, спеўнай,  матчынай  мове нашай.

Класны кіраўнік 3 класа Карповіч М.У.

Фота аўтара


21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Беларуская мова чаруе, вабіць сваёй прыгажосцю, мілагучнасцю і непаўторнасцю.

Традыцыйна з мэтай узмацнення матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны з 19 па 24 лютага ў нашай школе праводзіцца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Сёння вучні 5 і 7 класаў удзельнічалі ў квест-гульні “Беларуская скарбонка”, Спаборнічалі дзве каманды: “Беларусы” і “Буслікі”. Капітаны каманд прадставілі сваю каманду, дэвіз і эмблемы, удзельнікі атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся выконваць заданні. Вучні разгадвалі загадкі і рэбусы, падбіралі эпітэты да слоў, рэдагавалі верш на роднай мове, аднаўлялі беларускія прыказкі. Усе ўдзельнікі добра адказвалі на пытанні, праявілі здагадку і кемлівасць. Перамагла каманда “Буслікі”. Віншуем пераможцаў!

Так адбываецца далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы.

Любіце душэўнае роднае слова!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кучэйка А.А.

Фота аўтара


Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Анатоль Грачанікаў

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай.

Сёння ў нашай школе прайшла інтэлектуальная гульня “Родная мова, цудоўная мова!”. Удзельнікамі  мерапрыемства сталі вучні 5-9 класаў.

Спаборнічалі дзве каманды: «Роднае слова» і «Васількі». Школьнікам загадзя было дадзена дамашняе заданне: даць назву камандзе, падрыхтаваць адпаведныя эмблемы, дэвіз  каманды. З ім вучні справіліся цудоўна.

Камандам былі прапанаваны конкурсныя заданні: «Хто хутчэй», «Паэтычны радок», «Грані слова», «У свеце прыказак і прымавак», «Перакладчыкі» і іншыя.

У гульні каманда «Васількі» набрала 48 балаў, а каманда «Роднае слова» - 42 балы. Пераможцам стала каманда «Васількі». Віншуем!

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. Народ выяўляе сябе ў мове сваёй. Шануйце і беражыце родную мову!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л.

Фота аўтара