Інфармацыйныя гадзіны да Дня роднай мовы

19.02.2024

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

19 лютага для вучняў 5 класа была арганізавана інфармацыйная гадзіна ў форме гульні-віктарыны “Гучная, звонкая матчына мова”. Падчас мерапрыемства пяцікласнікі чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі загадкі, лагарыфмы, складалі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі фразеалагізмы, успомнілі некаторыя факты з гісторыі Беларусі. Вучні добра адказвалі на пытанні, праявілі здагадку і кемлівасць.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе.

Шануйце, беларусы, родную мову! Размаўляйце на ёй не толькі ў Дзень роднай мовы!

Класны кіраўнік 5 класа Кучэйка А.А.

Фото аўтара


Сегодня с учащимися 6 класса был проведён информационный час в форме делового разговора "Говорим по-белорусски". 21 февраля отмечается День родного языка. Именно этой теме было посвящено данное мероприятие. Цель мероприятия: воспитание чувства гражданственности и патриотизма, национального самосознания. На занятии ребята высказали свои мнения о важности сохранения своего родного языка, передачи значения и важности его развития в родной Беларуси последующим поколениям. Мы знаем и умеем общаться на других языках, но о белорусском языке мы обязаны не только знать, но ценить, уважать и уметь общаться.

Классный руководитель 6 класса Буховец Е.Р.

Фото автора


Я - беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

I зблізку чую і здаля.

Н. Гілевіч

19 лютага з вучнямі 8 класа быў праведзены вусны часопіс «Родная мова». Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікам растлумачылі, чаму 21 лютага лічыцца Днём роднай мовы.

Больш за шэсць тысяч моў налічваецца ў нашым свеце. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання ЮНЕСКА і абвясціла Дзень роднай мовы, каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Падчас мерапрыемства школьнікі чыталі вершы, слухалі  беларускія песні, прыводзілі вядомыя ім ветлівыя словы, успаміналі прыказкі і прымаўкі. А самае галоўнае, дзеці самі размаўлялі па-беларуску.

Класны кіраўнік 8 класа Яшчук Ю.Л.

Фота аўтара


21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Нашай роднай мовай менавіта з’яўляецца беларуская мова. Роднай – значыць любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.

Сёння для вучняў 9 класа быў праведзены турнір знаўцаў "Таямніцы роднай мовы". Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах, каб праверыць свае веды па роднай мове і даказаць, што ўсе яны сапраўдныя знаўцы роднай мовы. У ходзе мерапрыемства школьнікі складалі прыказкі, падбіралі рускія адпаведнікі да слоў беларускай мовы, былі перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, тлумачылі лексічнае значэнне фразеалагізмаў. Турнір даў магчымасць кожнаму вучню папоўніць слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі рабілі вывады, выказвалі свае думкі на беларускай мове. Прыемна адзначыць, што навучэнцы зразумелі і асэнсавалі месца роднай мовы ў жыцці грамадства, прыйшлі да высновы, што беларуская мова, наша родная мова,- гэта нацыянальны скарб нашага народа. Мерапрыемства прайшло весела, насычана і цікава. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды і былі задаволены вынікамі сваёй працы.

Класны кіраўнік 9 класа Мядзведзька Л.І.

Фота аўтара