Конкурсная праграма з вучнямі 2-4 класаў «Знаўцы  мовы»

22.02.2024

З мэтай папулярызацыі беларускага слова ў рамках Тыдня белрускай мовы і літаратуры для вучняў 2 — 4 класаў 22 лютага была праведзена конкурсная праграма  «Знаўцы  мовы». У ходзе гульні дзеці адправіліся ў падарожжа па краіне беларускай мовы. Вучні  падзяліліся на дзве каманды ”Званочк” і “Васілёчкі” і спаборнічалі паміж сабой. Дзеці  з задавальненнем адгадвалі загадкі, тлумачылi прыказкi, рашалі рэбусы, працавалі перакладчыкамі і шыфравальшчыкамі. Мерапрыемства садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню павагi да Беларусі i беларускай мовы.

Класны кіраўнік 2 класа Дубешка І.І.

Фота аўтара