Наведванне выставы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы

20.02.2024

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша. Сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі аб гэтым свяце была і Беларусь.

Самай важнай для любога чалавека з’яўляецца тая мова, на якой ён упершыню вучыцца размаўляць і пазнаваць навакольны свет. Гэта мова дзяцінства, мова, на якой размаўляюць у сям’і, мова першых узаемаадносін у грамадстве. З самага нараджэння неабходна закласці ў душу дзіцяці гэтую спадчыну — родную мову. Без мовы не існаваў бы свет. На мове мы думаем, размаўляем, робім. У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, таму што кожная з іх унікальным чынам адпавядае прызначэнню чалавека. Кожны мае магчымасць убачыць гэты нацыянальны скарб, які трэба шанаваць, любіць, берагчы і перадаваць наступным пакаленням.

Родная мова… Што можа параўняцца з яе напеўнасцю і прыгажосцю? Напярэдадні свята ў бiблiятэцы была падрыхтавана выстава літаратуры «Чытай па-беларуску», дзе чытачам прапануюць творы беларускiх пісьменнікаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кучэйка А.А.

Фота Гацуковіч Л.І.