Літаратурная гасцёўня

23.11.2012

22 лістапада 2012 года для вучняў 5 – 7 класаў было арганізавана пазакласнае мерапрыемства “І сёння з намі Колас і Купала…”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння песняроў, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У час мерапрыемства вучні чыталі вершы паэтаў, спявалі песні, напісаныя на словы Янкі Купалы “Спадчына” і “Явар і каліна” і Якуба Коласа “Мой родны кут”. Настаўнікі і вучні здзейснілі завочнае падарожжа на радзіму Якуба Коласа ў засценак Акінчыцы і вёску Мікалаеўшчыну на аснове фільма “Мой родны кут”. Пасля мерапрыемства з мэтай вызначэння самага ўважлівага ўдзельніка сустрэчы была праведзена віктарына.

Алена КУЧЭЙКА,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры