Дзень роднай мовы

22.2.2013

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў школе была арганізавана інтэлектуальная гульня "Разумнікі і разумніцы" з вучнямі 6 і 7 класаў. Спаборнічалі дзве каманды: "Беларусы" і "Малайцы!" Удзельнікі ўспомнілі лексічны і арфаграфічны лад роднай  беларускай мовы, зазірнулі ў яе гісторыю. Цікавымі і займальнымі для вучняў былі заданні "Лагагрыфы" і "Фразеалагізмы". З лікам 17:13 у гульні перамагла каманда "Малайцы!". Віншуем пераможцаў!

  
А. А. Кучэйка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры