Інтэлектуальная гульня з вучнямі 7-9 класаў “Ведай роднае слова”
15.11.2024Табе складаю шчыры свой санет,
Прапрадзедаў маіх жывая мова, -
Майго народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!
Е. Лось
Роднае слова, магутнае слова, матчына мова, мова бацькоў і дзядоў... Так называюць мову, слова нашы пісьменнікі, падкрэсліваючы значэнне мовы як духоўнага скарбу. Роднае слова — сродак выяўлення душы чалавека.
З мэтай павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы 15 лістапада была арганізавана і праведзена інтэлектуальная гульня “Ведай роднае слова”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7-9 класаў.
Спаборнічалі дзве каманды: «Скарбонка» і «Спадчына». Камандам былі прапанаваны конкурсныя заданні: «Хто хутчэй», «Паэтычны радок», «Канструктар», «У свеце прыказак і прымавак», «Перакладчыкі» і іншыя.
У гульні каманда «Спадчына» набрала 57 балаў, а каманда «Скарбонка» - 48 балаў. Пераможцам стала каманда «Спадчына». Віншуем! Вывучайце і беражыце роднае слова!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л.
Фото аўтара