Мне выпала шчасце тут нарадзіцца

01.09.2018

Першы ўрок у Дзень ведаў у гэтым навучальным годзе  прайшоў пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” і быў прысвечаны Году малой радзімы.

Урок спрыяў фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці, разумення адказнасці за будучыню сваей краіны.

Класныя кіраўнікі   выбралі розныя  формы і метады правядзення ўрока з улікам узросту навучэнцаў, вялікую ўвагу надалі афармленню кабінетаў.

Спадзяемся, што гэты ўрок стане імпульсам для ўсёй ідэалагічнай і выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей асобы навучэнцаў.

 

                                                                             Класны кіраўнік  1 класа  Дубешка І.І.

                                                                                                       Фота Палякова А.С.