Чароўная кветка беларускай паэзіі

03.12.2018

Яўгенія Янішчыц з’яўляецца яркай і таленавітай прадаўжальніцай традыцый нацыянальнай паэзіі – найперш традыцый духоўнасці і лірызму, якія звязаны з выяўленнем любові да роднага краю, філасофіі народнага побыту, еднасці чалавека і прыроды. Я. Янішчыц – пяснярка Палесся, вобразаў мілых роднага краю, вясковага жыцця, сялянскай працы.

3 снежня ў нашай школе адбылася вечарына “Чароўная кветка беларускай паэзіі”, прысвечаная 70-годдзю паэтэсы. Гасцямі мерапрыемства, арганізаванага настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л., сталі вучні 5-11 класаў.

Пад прыгожую мелодыю  гучала уступнае слова вядучых Мізгір Эвяліны і Русак Дзіяны, якія распавялі прысутным пра лёс Яўгеніі Янішчыц, яе геніяльную паэзію.

Вучні з захапленнем прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў паэтэсы. Пераможцамі конкурсу сталі  Мізгір Эвяліна, вучаніца 8 класа (1-е месца), Аленіч Паліна, вучаніца 5 класа (2-е месца), Шаршова Віялета,  вучаніца 5 класа (2-е месца), Русак Дзіяна, вучаніца 9 класа (3-е месца), Борсук Алёна, вучаніца 6 класа (3-е месца).

Адной з лепшых старонак беларускай паэзіі стала інтымная лірыка Я. Янішчыц. Усім прысутным прыйшліся даспадобы вершы паэткі “Ты пакліч мяне. Пазаві…”, “Я такая…”.

Падчас мерапрыемства прагучалі песні беларускай бард-спявачкі Таццяны Беланогай “Бэз апаў”, “Мова”.

Паэтэса пакінула нам шчырыя словы запавету: “Жывіце і любіце, свой беражыце дом”.

Паэзія Янішчыц вучыць нас любові,  вучыць жыць і працаваць.

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яшчук Ю.Л.

Фота аўтара